На тэрыторыі Гомельскай вобласці рашэннем аблвыканкама усталяваны тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкi) дзiкарослых ягад брусніц з 20 жніўня, журавін з 10 верасня 2022 года.
Парадак збору ягад для фізічных асоб не змяніўся. Грамадзяне маюць права без дазваленчых дакументаў бясплатна ажыццяўляць для задавальнення ўласных патрэб збор дзікарослых ягад, грыбоў, пладоў, арэхаў і іншых (акрамя драўніны) лясных рэсурсаў. Плата за пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другарадных лясных рэсурсаў прадугледжана толькі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Нагадваем: зараз дзейнічае абмежаванне на наведванне лесу, падчас якога забараняецца уезд на тэрыторыю лесу транспартных сродкаў, развядзенне вогнішчаў і выкарыстанне адкрытага агню ў лесе, правядзенне ў лесе работ, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі, арганізацыя і правядзенне ў лесе масавых мерапрыемстваў.
Не пакідайце у лесе непатушаныя вогнішчы, запалкі, недакуркі, шкляныя бутэлькі (на сонца яны працуюць як павелічальнае шкло, факусуюць сонечнае святло і падпальваюць траву, мох і г.д.). Паведамляйце пра ўзгаранні ў бліжэйшы лясніцтва, у дзяжурную службу Мiлашавiцкага лясгаса па тэлефоне 8 (02356) 43-5-67, або ў МНС па тэлефоне 101.
https://www.miloles.by/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/601-%D0%BD%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%85%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0-%D0%B1%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BD%D1%96%D1%86-%D1%96-%D0%B6%D1%83%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD?tmpl=component&print=1&layout=default#sigProId365f542868